TOEFL > TOEFL Рэгістрацыя

TOEFL Рэгістрацыя 2017

Рэгістрацыя для TOEFL IBT (кампутарнае тэставанне)


Існуюць чатыры розныя спосабы рэгістрацыі для TOEFL IBT:


1. Анлайн-рэгістрацыя

Для рэгістрацыі анлайн неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету TOEFL IBT (TOEFL iBT Registration Bulletin). Вы можаце спампаваць яе бясплатна або замовіць друкаваную копію.
Вы можаце аплаціць крэдытнымі / дэбетавымі карткамі: VISA ®, American Express ®, MasterCard ®, JCB ® або  Discover® або рэгістрацыйным ваўчарам з мясцовага рэсурсавага цэнтра TOEFL IBT. Калі ў Вас ёсць банкаўскі рахунак у ЗША, Вы можаце таксама заплаціць электронным чэкам.

 

2. Рэгістрацыя па тэлефоне

У ЗША, тэрыторыях ЗША і ў Канадзе па тэлефоне: 1-443-751-4862 або 1-800-468-6335. Для іншых краін праверце рэгістрацыю для TOEFL IBT, каб знайсці Ваш мясцовы рэгістрацыйны цэнтр.
Спосабы аплаты такія ж, як для анлайнавай рэгістрацыі.

 

3. Рэгістрацыя па пошце

Для таго, каб зарэгістравацца для TOEFL IBT па пошце, Вам неабходна спампаваць рэгістрацыйную анкету TOEFL. Запоўніце анкету і адпраўце яе разам з Вашым плацяжом на адрас, паказаны на анкеце, або ў мясцовы рэгістрацыйны цэнтр.
ETS павінен атрымаць Вашу форму не пазней, чым за чатыры тыдні да даты тэставання.
Калі Вы не атрымалі ніякага пацьверджання, Вам неабходна патэлефанаваць туды, адкуль Вы адправілі Вашы дакументы. Вы можаце зрабіць гэта не пазней, чым за 3 рабочыя дні да заканчэння тэрміну рэгістрацыі.


4. Асабістая рэгістрацыя ў рэсурсавым цэнтры TOEFL IBT

У некаторых рэгіенах можна набыць ваўчары для рэгістрацыі ў мясцовай валюце і / або зарэгістравацца асабіста ў рэсурсавым цэнтры TOEFL IBT.

 

Рэгістрацыя для TOEFL PBT (пісьмовае тэставанне)

TOEFL ® PBT прапануецца шэсць разоў у год. Вы можаце атрымаць рэгістрацыйную анкету для TOEFLу PBT у мясцовым рэгістрацыйным цэнтры ці замовіць друкаваную копію анкеты анлайн (дастаўка па-за ЗША можа заняць да васьмі тыдняў).

Існуюць два спосабы рэгістрацыі для TOEFL PBT:


1. Анлайн-рэгістрацыя

Калі ў Вас ёсць крэдытныя / дэбетавыя карткі VISA, American Express, JSB або Discover, Вы можаце зарэгістравацца анлайн тут. Калі ласка, праверце на вэб-сайце TOEFL, ці існуюць якія-небудзь абмежаванні ў спосабах плацяжу для Вашага месцазнаходжання.

 
2. Рэгістрацыя па пошце

Для гэтага спосабу рэгістрацыі Вам неабходна запоўніць і адправіць па пошце рэгістрацыйную анкету для TOEFLу з адпаведнай аплатай па адрасе, паказаным ў анкеце.


Н
емагчыма зарэгістравацца для TOEFL PBT па: тэлефоне, электроннай пошце, даслаўшы факс ці асабісты ліст.




Важная інфармацыя аб рэгістрацыі для TOEFL:

Не забудзьцеся зарэгістравацца загадзя: месцы ў цэнтрах хутка запаўняюцца.

  • Зарэгістравацца на месцы ў рэгістрацыйным цэнтры немагчыма.
  • Вельмі важна, каб напісанне імя ў рэгістрацыйнай анкеце поўнасцю супадала з напісаннем імя у дакуменце, які Вы прадставіце як пасведчанне асобы ў дзень тэставання.
  • Вы можаце зарэгістравацца не пазней, чым за 7 дзён да даты тэставання.
  • Позняя рэгістрацыя заканчваецца за 3 дні да даты тэставання, і за яе бярэцца дадатковая пошліна ў памеры 35 даляраў ЗША.
  • Пасля таго, як Вы адправіце рэгістрацыйную анкету для TOEFL, Вы не можаце адмяніць рэгістрацыю або змяніць дату тэсту. Калі Вы вырашылі не здаваць тэст, Вы можаце падаць заяўку на частковае пакрыццё.
  • Пры звароце ў каледж або ўніверсітэт, выкарыстоўвайце тое ж імя і яго напісанне, якое Вы выкарыстоўвалі ў рэгістрацыйнай анкеце.
  • Аплата за тэст TOEFL IBT залежыць ад месца Вашага тэставання і вар'іруецца ў межах $160 і $225. Тэст TOEFL PBT каштуе $160. 
Click Here!