TOEFL > IBT

IBT 2017

Ангельская мова не з'яўляецца Вашай роднай мовай, і Вы хочаце вучыцца за мяжой? Тады есць вялікая верагоднасць таго, што Вам неабходна прайсці тэставанне TOEFL, якое з'яўляецца адным з патрабаванняў для паступлення для замежных студэнтаў у шматлікія навучальныя ўстановы ва ўсім свеце. Можна прайсці тэставанне TOEFL ў двух фарматах: 1) кампутарны (IBT) або 2) папяровы (PBT). Найбольш распаўсюджаным спосабам з'яўляецца кампутарнае тэставанне (TOEFL IBT ™).

Тэставанне TOEFL IBT прапануецца ў больш чым 4500 цэнтрах тэставання ў 165 краінах. Штогод у ім ўдзельнічае амаль адзін мільён чалавек! Тэставанне TOEFL IBT вымярае Вашыя здольнасці разумець і выкарыстоўваць ангельскую мову на ўзроўні, неабходным для навучання ва ўніверсітэце. TOEFL IBT вымярае веды ў чатырох абласцях: чытанне, аўдзіраванне, маўленне, пісьмо.

TOEFL IBT ацэньваецца па шкале ад 0 да 120 пунктаў. Вы можаце атрымаць ад 0 да 30 пунктаў у кожнай з чатырох секцый TOEFLа (чытанне, аўдзіраванне, маўленне і пісьмо). Вынікі Вашага тэставання можна ўбачыць анлайн на працягу двух тыдняў пасля даты тэставання. Вашая адзнака таксама будзе выслана Вам і ў вышэйшую навучальную ўстанову(ы), што Вы абралі. Адзнака па TOEFL IBT сапраўдная на працягу двух гадоў, але Вы можаце здаваць тэст безліч разоў.

Каб забяспечыць добрую адзнаку па TOEFL IBT, важна падрыхтавацца да тэсту загадзя. Пачніце рыхтавацца да тэсту сёння! Існуе шмат актуальных матэрыялаў анлайн па падрыхтоўцы да TOEFL IBT. Тут Вы можаце знайсці карысныя матэрыялы па падрыхтоўцы да TOEFL, такія як The Official Guide to the New TOEFL test, TOEFL Practice Online, Writing in English і многае іншае!

Вы не можаце прайсці TOEFL IBT анлайн, вам неабходна зарэгістравацца загадзя, каб прайсці тэставанне ў бліжэйшым цэнтры TOEFL IBT. Знайдзіце адрас бліжэйшага да Вас цэнтра, праверце даты тэставання і зарэгіструйцеся для ўдзелу ў тэставанні загадзя. Зарэгіструйцеся сёння і гарантуйце сабе месца (дату) найбольш зручнае для Вас!

Click Here!